Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць забараніць продаж алкаголю на выбарчых участках

02.09.2016, 15:25  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць забараніць продаж алкаголю на выбарчых участках
Менскія прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, лідары Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч 2 верасня перадалі ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” ў Менгарывыканкам 500 подпісаў за забарону продажу алкагольных напояў на ўчастках для галасавання і за 500 метраў ад іх.

Подпісы збіраліся падчас пікетаў прамоўцаў БХД.

“У ніводнай цывілізаванай краіне на выбарчых участках не прадаюць алкаголь. У Нарвегіі ўвогуле ў дзень выбараў забаронены продаж алкаголю. І Беларусь таксама павінна імкнуцца да таго, каб грамадзяне рабілі цвярозы выбар. Заканадаўства забараняе продаж алкаголю ў школах, дзе часцей за ўсё знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, але падчас выбараў мясцовыя выканкамы дазваляюць гэты продаж. Мы лічым, што гэта павінна быць забаронена”, - адзначыла Вольга Кавалькова.

“Толькі п’яная краіна можа галасаваць за такую ўладу”, - падкрэсліла Марына Хоміч.

Навіны па тэме