Севярынца аштрафавалі на 1050 рублёў за салідарнасць з Пальчысам

24 лістапада 2016 09:14  |  Галоўныя навіны

Севярынца аштрафавалі на 1050 рублёў за салідарнасць з Пальчысам

Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны на 1050 рублёў за акцыю салідарнасці 14 і 17 кастрычніка каля Мінскага гарадскога суда, дзе ў закрытым працэсе судзілі блогера Эдуарда Пальчыса.

Вырак вынесла суддзя Фрунзенскага суда Менска Ярохіна М.В. на аснове паказанняў сведкаў-міліцыянтаў Марцуля Д.В. і Яфіміка А.В.

Віна Севярынца была сфармуляваная так: “трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг, выкрыкваў лозунгі “Свабоду Пальчысу!”, “Жыве Беларусь!” і “Ганьба!”.

Болей навін