Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за Свіслацкі фэст

30 лістапада 2016 08:08  |  Галоўныя навіны

Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за Свіслацкі фэст

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Гродне Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за ўдзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў каля месяца таму ў Свіслачы і Якушоўцы.

“Патэлефанаваў Аляксей Вайцешка – міліцэйскі спец па палітычных справах. На гэты раз ён займаецца ўдзельнікамі сёлетняга Свіслацкага памятнага сходу ў гонар каліноўцаў. Запрасіў і мяне “ў госці”. На маё пытанне: “Ці наведванне могілак з’яўляецца мітынгам?”, адказаў “Так””, – адзначыў Сяргей Верамеенка.

Болей навін