Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасць Віталя Рымашэўскага

02 снежня 2016 12:13  |  Палітыка

Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасць Віталя Рымашэўскага

Судовыя выканаўцы пагражаюць сустаршыні Беларускай хрысціянская дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму накладаннем арышту на маёмасць за ўдзел у пікеце ля Менскага гарадскога суду ў жніўні. Пікет праходзіў у межах перадвыбарчай кампаніі на тэму падтрымкі маці зніклага міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі – Улляны.

На ўдзельнікаў пікету былі складзеныя пратаколы, але пасля ніякіх позваў не паступала.

“Пікет праходзіў цалкам у межах выбарчай кампаніі. Міліцыя спрабавала замінаць яго правядзенню, але ніякіх выклікаў у суд за яго не было. А цяпер судовыя выканаўцы патрабуюць спагнання штрафу. У Беларусі па-ранейшаму забароненая свабода сходаў і любыя пікеты. Толькі калі раней удзельнікам пагражалі збіццё і арышты, то зараз ужываюцца велізарныя штрафы, якія пры сённяшнім стане беларускай эканомікі і існуючых заробках людзей раўназначныя татальнай забароне любых вулічных акцый”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што нядаўна ў Менску адбыўся суд над Віталём Рымашэўскім за арганізацыю акцыі 7 лістапада каля КДБ.

Болей навін