Віцебскія ўлады патлумачылі, навошта яны купляюць кухню

19 снежня 2016 09:45  |  Грамадства

Віцебскія ўлады патлумачылі, навошта яны купляюць кухню

Віцебскі аблвыканкам абвясціў тэндар на выраб кухоннага гарнітура арыентыровачным коштам 2410 рублёў. Кухонны набор мэблі з ламінаванага МДФ колеру «язмін ружовы» павінен складацца з трох шафак, трох навясных шафак, шафкі і палукашка пад выцяжку, самой выцяжкі і кухоннага складнога стала, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска“.

Замоўленая мэбля павінна быць пастаўлена да 4 студзеня 2017 года. Набыццё праводзіцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту.

З патрабаваннем растлумачыць неабходнасць набыцця кухні аблвыканкамам да віцебскіх уладаў звярнулася каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Згодна з адказам за подпісам кіраўніка справамі Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Сысоева, кухонная мэбля закупляецца для абсталявання арэнднага жылля згодна з указам прэзідэнта № 535 ад 17 лістапада 2014 года.

Болей навін