Севярынца зноў аштрафавалі за Пальчыса – на 50 базавых

21 снежня 2016 08:25  |  Галоўныя навіны

Севярынца зноў аштрафавалі за Пальчыса – на 50 базавых

Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны за акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 20 кастрычніка. Суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Марыя Ярохіна прысудзіла Севярынцу максімальны штраф – 50 базавых велічыняў (1050 рублёў).

Характэрна, што ў папярэдняй пастанове за акцыю 19 кастрычніка тая ж суддзя Ярохіна аштрафавала Севярынца за “бел-чырвона-белы трыкалор”. У гэтай пастанове “трыкалору” ўжо няма.

– Якім судом судзіце – такім і вас судзіць будуць, – словамі з Бібліі пракаментаваў Павел Севярынец прысуд. – І тых, хто парушае закон, хто здзекуецца з людзей, будуць судзіць. Абавязкова.

Болей навін