У Менску пачаўся збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага

05.01.2017, 14:11  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Менску пачаўся збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў рамках кампаніі "100 гадоў БХД" пачала збор подпісаў у Менску за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Менску ў праспект Адама Станкевіча.

Подпісы збіраюцца пераважна сярод саміх жыхароў дамоў па праспекце Дзяржынскага. Што цікава, сярод медыяў, чые рэдакцыі месцяцца "па Дзяржынскага" – Tut.by і Onliner.

- Людзі 25-50 гадоў падпісваюцца ахвотна, - кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец, - А вось старэйшыя за 60 альбо маладзейшыя за 25 - катастрофа. "А нам Держінскій нравітся". Раздаем інфармацыю пра Адама Станкевіча, чытаюць, здзіўляюцца, чаму пра такіх асобаў не распавядаюць па тэлевізары.

У пятніцу 6 студзеня на вечарыне да 125-годдзя Адама Станкевіча можна будзе далучыцца да кампаніі збору подпісаў. Пачатак вечарыны а 18:00, адрас - Шчорса 1, гатэль "Камфорт".

У Менску пачаўся збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага

Навіны па тэме