Маладыя хрысціянскія дэмакраты патрабуюць выбару мовы навучання для дзяцей

23 студзеня 2017 08:50  |  Галоўныя навіны

Маладыя хрысціянскія дэмакраты патрабуюць выбару мовы навучання для дзяцей

Лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч перадала ў Савет міністраў, Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкам заяву з патрабаваннем увесці абавязковым пунктам пры пастаноўцы дзіцяці на ўлік у дзіцячы садок заяву аб выбары мовы навучання.

“Гэты пункт вельмі патрэбны і дапамог бы ўпраўленням адукацыі загадзя ведаць попыт на навучанне па-беларуску, а бацькам аддаць дзіця ў садок з беларускамоўнай групай навучання побач з домам. Таму што за 2-3 гады сфармуецца база дадзеных і будзе відавочна патрэба ў адкрыцці беларускамоўных груп, і прадстаўнікі дзяржорганаў не будуць “тлумачыць” малую колькасць беларускамоўных груп адсутнасцю попыту”, – адзначыла Марына Хоміч.

Таксама МХД патрабуюць забяспечыць рэальнае раўнапраўе моў у сістэме адукацыі і стварыць у кожным дзіцячым садку і школе беларускамоўныя групы і класы.

“Такім чынам, крок за крокам, мы павінны вярнуць права людзей на непарыўную беларускамоўную адукацыю”, – заявіла лідар МХД.

Болей навін