Бабруйскія актывісты падалі заяўку на пікет супраць дэкрэту пра дармаедаў (фота)
Бабруйскія актывісты падалі заяўку на пікет на 23 лютага. Пра гэта bchd.info паведаміла каардынатар аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Паводле яе, падчас пікету плануецца пратэставаць супраць дэкрэту № 3, вядомага як “дэкрэт пра дармаедаў”.
Таісія Кабанчук таксама адзначыла, што ў Бабруйску напоўніцу ідзе збор подпісаў супраць дэкрэту і звычайныя гараджане актыўна ў ім удзельнічаюць.