Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца выклікаюць у міліцыю за марш 17 лютага
Сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца выклікаюць 27 лютага ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска.
Прычына выкліку – іх удзел у Маршы абураных беларусаў, які прайшоў у беларускай сталіцы 17 лютага.
“Ці ёсць сэнс ісці, калі вынікі “разгляду” вядомыя загадзя? Яшчэ раз парадваўся таму, што здолеў прыняць удзел у акцыі, бо ў мітынгу мог бы і не ўдзельнічаць, а павестка ўсё адно – прыйсці”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.