Аргкамітэт кампаніі “Мы – недармаеды” зацвердзіў графік акцый у рэгіёнах
Аргкамітэт кампаніі “Мы – недармаеды” на сваім пасяджэнні 28 лютага зацвердзіў графік рэгіянальных акцый пратэсту супраць дэкрэту № 3 у Менску і рэгіёнах Беларусі. Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху “За свабоду”, Беларускай партыі “Зялёныя”, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і іншыя.
Зацверджаны план выглядае наступным чынам:
5 сакавіка, 12:00 – Брэст
10 сакавіка, 18:00 – Маладэчна
11 сакавіка, 12:00 – Пінск
12 сакавіка, 12:00 -Бабруйск; 16:00 – Рагачоў
12 сакавіка, 13:00 – Орша
15 сакавіка – Гродна, Магілёў,
15 сакавіка – Мінск, 17:30 Акадэмія Навук
25 сакавіка – Гомель, Мінск (Дзень Волі)
“Таксама быў абмеркаваны фармат правядзення акцыі ў Менску. На 15 сакавіка пададзеная заяўка на Акадэмію навук. Мы разумеем, што, хутчэй за ўсё, улады яе не задаволяць. У любым разе шэсця да Плошчы Бангалор не будзе. Праблема гэта нацыянальная, актуальная для ўсёй Беларусі, таму акцыі павінны праходзіць на цэнтральных плошчах і вуліцах беларускіх гарадоў. Заклікаем усіх далучацца да ўдзелу ў шэсцях”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.