10 сакавіка – сустрэча ў Менгарвыканкаме адносна Маршу недармаедаў
Толькі ў выніку двухгадзінных спробаў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі здолеў атрымаць ад Менгарвыканкаму хоць нейкага адказу адносна лёсу заяўкі на Марш недармаедаў у Менску, які запланаваны на 15 сакавіка. У выніку было паведамлена, што заяўнікаў акцыі запрашаюць 10 сакавіка а 14:00 у Менгарвыканкам для яе абмеркавання.
“Пры гэтым у канцылярыі мне сказалі, што 7 сакавіка заяўнікам накіравалі адказ па акцыі, а ў аддзеле ідэалогіі паведамілі, што адказу яшчэ няма і ён будзе фармавацца ў залежнасці ад заўтрашняй размовы. Такім чынам, як заўсёды ўлада цямніць, зацягвае максімальна тэрміны і парушае права грамадзянам на свабоду сходаў”, – адзначыў ён.
Заяўнікамі акцыі былі Дзяніс Садоўскі (БХД), Дзмітрый Кучук (БПЗ), Ірына Вештард (БСДП(Г)) і Уладзімір Лабузаў (АГП).