Віталя Рымашэўскага асудзілі на 15 сутак
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага 11 сакавіка ў Маладзечне за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі на 15 сутак. Прысуд аналагічны таму, што вынеслі Юрыю Губарэвічу (РЗС) і Анатолю Лябедзьку (АГП).
Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Такім чынам, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі прапусцяць усе акцыі пратэсту “недармаедаў”, якія былі запланаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19:30 у Дзень Волі 25 сакавіка.