У Воршы затрымалі Яўгена Анішчанку

12 сакавіка 2017 12:28  |  Палітыка

У Воршы затрымалі Яўгена Анішчанку

У Воршы міліцыянты спынілі машыну, у якой ехаў каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Анішчанка з сябрамі.

Пра гэта кіраўніку БХД Віцебшчыны Таццяне Севярынец паведаміла жонка актывіста.

“Зараз нібыта высвятляюць асобу, але ж вядома, што такое высвятленне скончваецца РАУСам”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

Болей навін