АМАП затрымаў Паўла Севярынца: ён у РАУСе (абнаўляецца)

12 сакавіка 2017 14:44  |  Галоўныя навіны

АМАП затрымаў Паўла Севярынца: ён у РАУСе (абнаўляецца)

У Воршы пасля Маршу недармаедаў супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой знаходзіўся сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які быў адным з выступоўцам на мітынгу.

Па апошняй інфармацыі, яго машыну спынілі на вуліцы Першамайскай каля школы № 3, каб праверыць дакументы.

Па інфармацыі Белсату, прадстаўнікі здымачнай групы якога знаходзіліся ў машыне разам з палітыкам, АМАП затрымаў Паўла Севярынца. Пры гэтым у машыне АМАПу знаходзіліся расейскія сцяжкі.

Інфармацыю пра затрыманне пацвердзіў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. “Хваля рэпрэсій працягваецца супраць БХД і іншых дэмакратычных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у пратэстах. Але відавочна, што зараз гэта не пратэст апазіцыі, але пратэст беларускага народу. І калі сапраўды некалькі чалавек можна затрымаць, то супраць беларускага народу зрабіць нічога не атрымаецца. Акцыі пратэсту працягваюцца. І наступныя акцыі пройдуць у Менску і рэгіёнах 15 сакавіка. І мы павінны паказаць, што нас не запужаць. І мы прымусім сябе паважаць”, – адзначыў ён.

Між тым Павел Севярынец датэлефанаваўся да сваёй маці Таццяны Яўгенаўны і паведаміў, што ўжо знаходзіцца у аршанскім РАУСе. Паводле яго, разам з ім знаходзяцца журналісты, а таксама адзін мясцовы жыхар, які сам ускочыў у міліцэйскую машыну, “каб быць з Паўлам” – агулам 5 чалавек. Пра затрыманага раніцай каардынатар БХД Яўгена Анішчанку пакуль нічога невядома.

Мы адсочваем сітуацыю і будзем абнаўляць інфармацыю па меры яе развіцця.

Болей навін