Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

13 сакавіка 2017 18:16  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец за ўдзел і выступы 12 сакавіка на мірнай акцыі пратэсту ў Воршы супраць дэкрэту № 3 і палітыкі ўладаў быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Такім чынам, палітык выйдзе на волю толькі 27 сакавіка – па сканчэнні запланаваных на сакавік акцый пратэсту 15, 19 і 25 сакавіка.

Перад пачаткам працэсу Павел Севярынец паведаміў, што па вызваленні збіраецца правесці ў Воршы прэзентацыю кнігаў па гісторыі беларускай хадэцыі – “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “БХД: 1917-2017”.

Болей навін