Заяўнікаў Дня Волі выклікаюць у Менгарвыканкам
Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка выклікаюць у Менгарвыканкам 20 сакавіка а 17:00. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў, адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
“Мы будзем настойваць на тым, каб улады далі дазвол на акцыю і пачулі патрабаванні народу прайсціся ў Менску 25 сакавіка легальна мірным шэсцем па заяўленым маршруце”, – адзначыў ён.
Нагадаем, што заяўнікі просяць дазволіць правесці акцыю ў наступным фармаце: збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы.