У Мёрах міліцыянты збілі актывіста БХД

24 сакавіка 2017 10:28  |  Галоўныя навіны

У Мёрах міліцыянты збілі актывіста БХД

У Мёрах 23 сакавіка міліцыянты затрымалі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валера Валажонка. Паводле яго, да яго ўварваліся міліцыянты, ударылі яго моцна па галаве і адвезлі ў міліцыю, дзе пратрымалі да позняга вечара.

На 24 сакавіка яго зноў выклікалі ў міліцыю, але актывіст паведаміў, што накіруецца замест гэтага да пракурора і адваката, а таксама да хірурга, каб даведацца, наколькі моцную траўму галавы ён атрымаў. “Вельмі моцна баліць і кружыцца галава”, – адзначыў Валер Валажонак.

Таксама позву ў міліцыю позна ўвечары 22 сакавіка атрымаў каардынатар БХД у Мёрах Багуслаў Мацук.

Такія дзеянні міліцыянтаў Валер Валажонак звязвае з запланаванай на 25 сакавіка акцыяй да Дня Волі.

Болей навін