27 сакавіка – новы суд над Віталём Рымашэўскім
У панядзелак, 27 сакавіка, у Менску ў судзе Цэнтральнага раёна а 11:30 пачнецца чарговы працэс над сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім за ўдзел у мітынгу 17 лютага.
А 5 красавіка аб 11:00 пачнецца суд ужо ў судзе Савецкага раёна.
Нагадаем, што з 10 сакавіка Віталь Рымашэўскі знаходзіцца пад арыштам у Маладзечне, на волю павінен выйсці ўвечары 25 сакавіка. “У судах нам сказалі, што яму паведамілі пра наступныя працэсы. Значыць, так можа стацца, што заўтра ён на волю не выйдзе”, – паведаміла кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.