Сяргея Верамеенку на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя
Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргея Верамеенку, які мусіў вызваліцца пасля 15 сутак арышту за Маршы недармаедаў, 29 сакавіка на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя.
За брамай ІЧУ яго пасадзілі ў машыну людзі ў цывільным, якія не прадставіліся і не мелі з сабой ніякіх дакументаў. Яны сказалі, што вывязуць яго за браму і там адпусцяць, але за брамай машына пачала набіраць хуткасць. Людзі, якія прыйшлі сустрэць актывіста, пачалі яе даганяць. На светлафоры Сяргей Верамеенка паспрабаваў выскачыць з машыны, але яго схапілі і пачалі душыць, ад чаго засталіся сінякі. Актывісты на сваіх машынах здолелі дагнаць аўтамабіль, заблакаваць яго і вызваліць каардынатара БХД.
Зараз актывісты знаходзяцца ў РАУС і пішуць заявы на выкраданне Сяргея Верамеенкі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў.
“Мы патрабуем спынення рэпрэсій, выканная закону і прыцягнення да адказнасці людзей, якія яго парушаюць. Шуневіча – у адстаўку”, – адзначыла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.