Антона Вайцехава і Мікалая Саляніка пасадзілі на суткі

30 сакавіка 2017 14:43  |  Галоўныя навіны

Антона Вайцехава і Мікалая Саляніка пасадзілі на суткі

У Гродне 30 сакавіка былі вынесеныя новыя прысуды за акцыю недармаедаў 15 сакавіка. Гэтак, актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Антона Вайцехава за выкрыкванне лозунгаў і раздачу бела-чырвона-белай стужкі з беларускім арнаментам асудзілі на 10 сутак.

Другога сябра БХД, пенсіянера Мікалая Саляніка асудзілі на сем сутак. “Не паглядзелі ні на ўзрост, ні на што”, – паведаміў каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка, які сам вызваліўся толькі 29 сакавіка.

15 базавых велічынь штрафу атрымаў гарадзенскі кіраўнік ПБНФ Вадзім Саранчукоў.

Болей навін