Паўла Севярынца за Курапаты асудзілі на 10 сутак
Савецкі суд Менска 31 сакавіка асудзіў на 10 сутак сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка.
“Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі РАУС. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў”, – адзначыў Павел Севярынец.
Нагадаем, што палітык толькі 27 сакавіка вызваліўся пасля 15 сутак арышту за акцыю ў Воршы.