За акцыю ля КДБ Паўла Севярынца будуць судзіць 10 красавіка

03 красавіка 2017 16:54  |  Галоўныя навіны

За акцыю ля КДБ Паўла Севярынца будуць судзіць 10 красавіка

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае арышт у 10 сутак за абарону Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў, на гэты раз за акцыю ля КДБ увечары 31 сакавіка.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Суд мае адбыцца ў апошні дзень бягучага зняволення. Калі суд не вынясе рашэнне пра чарговы арышт, то сустаршыню БХД мусяць вызваліць 10 красавіка каля 19:00.

Болей навін