Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 50 базавых велічынь
Суд Савецкага раёна Менска 5 красавіка аштрафаваў сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за прысутнасць у
Курапатах 24 лютага на 50 базавых велічынь, ці 1150 рублёў (каля 565 еўра).
Разам са штрафам 4 красавіка за Марш абураных беларусаў 17
лютага агульная сума выплат складае 1075 еўра.
Таксама сустаршыню БХД могуць судзіць за Марш недармаедаў у
Бабруйску 26 лютага. Гэтая справа зараз знаходзіцца ў вытворчасці.