У Бабруйску пройдзе дазволены мітынг за правы і свабоды грамадзян

06.04.2017, 09:05  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Бабруйску пройдзе дазволены мітынг за правы і свабоды грамадзян

 

Бабруйскія ўлады дазволілі мясцовым дэмакратычным актывістам правядзенне мітынгу 9 красавіка. Пра гэта паведаміла каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

 

Мітынг пачнецца 9 красавіка а 12:00 па адрасе вуліца Урыцкага, 76А (стадыён фабрыкі "Славянка"). Яго мэта – абароны каштоўнасцяў правоў і свабод грамадзян.

 

Заяўнік акцыі – прадстаўніца прафсаюзу РЭП Галіна Смірнова.

Навіны па тэме