Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху будзе збіраць подпісы за заяўлены маршрут акцыі

11.04.2017, 15:24  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху будзе збіраць подпісы за заяўлены маршрут акцыі

 

Аргкамiтэт Чарнобыльскага Шляху-2017 вырашыў збiраць подпiсы пад зваротам да Менгарвыкама з патрабаваннем зацвердзiць замоўлены маршрут акцыі: збор i мiтынг а 18:00-19:00 ля Опернага тэатра, а затым шэсце да Чарнобыльскай каплiцы, дзе з 20:00 да 20:30 адбудзецца ўскладанне кветак.

"25 сакавіка Менгарвыканкам фактычна сарваў акцыю, парушыўшы заканадаўства, калі даў дазвол фактычна за дзень да яе. Апроч таго, яны па-валюнтарысцку змянілі час і месца збору, чым дэзарыентавалі людзей. Каб гэта не паўтарылася, мы створым петыцыю і папросім грамадзян падтрымаць заяўлены маршрут”, - паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, яшчэ адна прычына збору подпісаў у тым, што ўлады трактуюць распаўсюд інфармацыі пра запланаваную акцыю як парушэнне заканадаўства. "У дадзеным выпадку мы абыходзім гэта тым, што ніхто не забараняе збіраць подпісы ў падтрымку, і такім чынам мы распаўсюджваем інфармацыю пра акцыю сярод грамадзян і адначасова аказваем грамадскі ціск на ўладу, каб яны выконвалі закон”, - дадаў ён.

Навіны па тэме