Паўла Севярынца аштрафавалі на 1150 рублёў за акцыю 17 лютага

14.04.2017, 09:49  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Паўла Севярынца аштрафавалі на 1150 рублёў за акцыю 17 лютага

 

Суд Фрунзенскага раёна Менску аштрафаваў сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за "актыўны ўдзел" у Маршы абураных беларусаў у Менску 17 лютага.

Суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што "Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі" - хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.

Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў "Жыве Беларусь!"

На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19 штрафаў і двойчы быў арыштаваны - на 10 і 15 сутак.

Навіны па тэме