МАРГ злавіў Белстат на хлусні і фальсіфікацыі (фотафакт)

24 красавіка 2017 13:00  |  Галоўныя навіны

МАРГ злавіў Белстат на хлусні і фальсіфікацыі (фотафакт)

 

Дзяржаўная
праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на
2016-2020 гады, адной з падпраграм якой з’яўляецца падпраграма 3 «Папярэджанне
і пераадоленне п’янства і алкагалізму», прадугледжвае «забяспечыць да 2020 года зніжэнне
спажыванне алкаголю на душу насельніцтва да 9,2 літра
».

Пра гэта
гаворыцца ў адказе намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю
Ірыны Наркевіч на калектыўны зварот, перададзены сустаршынёй Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Віталем Рымашэўскім, старшынёй Маладых хрысціянскіх
дэмакратаў Марынай Хоміч і старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгай
Кавальковай.

Пры гэтым ужо ў
наступным абзацы адказу намесніцы кіраўніка МАРГ гаворыцца, што, па дадзеных
Белстата, “спажыванне алкагольных напояў на душу насельніцтва знізілася з 9,05
літраў у 2015 г. да 8,8 літраў ў 2016 г.
”.

«Лічбы ў адказе
выклікаюць поўнае неразуменне. Або прынятая ў 2016 годзе падпраграма 3
«Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму» мяркуе павелічэнне
спажывання алкаголю на душу насельніцтва з 9,05 літра ў 2015 годзе да 9,2 літра
ў 2020-м, ці дадзеныя Белстата не адпавядаюць рэчаіснасці. Даверу да афіцыйнай
статыстыкі ў Беларусі даўно няма, а гэты адказ яшчэ раз нас у гэтым пераконвае.
З адказу відаць, што ва ўраду статыстыка рэальнага спажыванне алкаголю ў краіне
вышэй афіцыйнай статыстыкі. Атрымліваецца, што МАРГ злавіў Белстат на хлусні і
фальсіфікацыі, хоць сам гэтага і не заўважыў. З такой «статыстыкай» нам, на
жаль, застаецца толькі здагадвацца якая ж на самай справе дынаміка спажыванне
алкаголю ў Беларусі», – адзначыла Вольга Кавалькова, каардынатар кампаніі “Абаронім
нашых дзяцей ад алкаголю”.

Болей навін