У Берасці за стварэнне новых працоўных месцаў збіралі супрацьзаконныя паборы з суб’ектаў гаспадарання
У Берасці за стварэнне новых працоўных месцаў
доўгі час збіралі супрацьзаконныя паборы з суб’ектаў гаспадарання, якія будавалі
аб’екты вытворчага прызначэння.
Праблема недахопу
працоўных месцаў ніколі не хвалявала мясцовыя улады. Сапраўднае становішча з
колькасцю беспрацоўных у горадзе выявілася толькі з-за катастрафічнага падзення
эканомікі краіны.
Афіцыйная
статыстыка за ўвесь час незалежнасці краіны амаль у дзесяць разоў заніжала
фактычны ўзровень беспрацоўя – замест рэальнага ўзроўню ў 11% паказвалі толькі
1,1%. Гэта, канешне, была заведамая хлусня. Беспрацоўны чалавек, як вядома, з-за
адсутнасці працы адчувае сябе ізгоем і ў дзяржаве, і ў грамадстве, і ў сям’і. У
Берасці налічылі 22 тысячы так званых дармаедаў пры ўзроўні зафіксаванага беспрацоўя
ў памеры ўсяго ў 1,1%. Амаль у кожнага беспрацоўнага ёсць сем’і, а гэта азначае,
што праблема дармаедаў значна закранула не менш чым 80 тысяч жыхароў горада.
Замест прыняцця
эфектыўных мер, закліканых забяспечваць занятасць і даступнасць медыцынскіх
паслуг для ўсіх слаёў насельніцтва, дзяржаўныя ўлады на працягу дзясяткаў гадоў
рабілі інакш: яны паставілі грамадзян у поўную залежнасць ад мясцовых
чыноўнікаў, якія наўмысна пазбаўлялі людзей працы, а значыць і сацыяльнага
статуту. На ўзрост беспрацоўя вялікі ўплыў аказвала наўмыснае банкруцтва
Брэсцкім гарвыканкамам буйных прадпрыемстваў, у тым ліку будаўнічых.
Такая несправядлівасць
выклікала магутны сацыяльны пратэст насельніцтва, які і выліўся ў Дзень Волі.
Хлусня і масавае
парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян сталі звычайнымі нормамі паводзін
чыноўнікаў. Тэмпы росту інвестыцый у асноўныя сродкі з-за росту карупцыі ў мясцовых
органах улады, вельмі рэзка скарачаюцца. Толькі залімітавы ўзровень карупцыі ў Брэсцкім гарвыканкаме
прымусіў людзей пайсці на маршы пратэсту.
Дакументальным
доказам сказанаму, напрыклад, з’ яўляецца незаконнае рашэнне Брэсцкага
гарвыканкама ад 14 снежня 2006 г. № 2057 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб
упарадкаванні вядзення інвестыцыйнага працэсу ў будаўніцтве…”
Агульнавядома,
што інвестыцыйна-будаўнічы комплекс заўжды з’яўляецца свайго роду лакаматывам
росту эканомікі рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.
Сутнасць гэтага “ўпарадкавання”
заключалася ў тым, што для суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўлялі ў межах
горада будаўніцтва аб’ектаў вытворчага прызначэння, уводзіліся супрацьзаконныя
паборы за стварэнне новых працоўных месцаў у памеры да 20% ад кошту
будаўніча-мантажных работ на гэтых аб’ектах. I для нiкога не было ўжо дзівосным
такое “мудрае” рашэнне карумпаваных чыноўнікаў, але здзіўляла другое, як такое
“рашэнне” прайшло юрыдычную экспертызу.
Вельмі важна
адзначыць, што поўнамаштабная праверка выканання законнасці ў Брэсцкім
гарвыканкаме наўмысна ні разу не праводзілася, нягледзячы на масавыя
патрабаванні насельніцтва .
Адным з фактараў,
які абмяжоўваў павелічэнне інвестыцый у рэальны сектар эканомікі горада, стала
інструкцыя аб “упарадкаванні” вядзення інвестыцыйнага працэсу ў будаўніцтве
аб’ектаў вытворчага прызначэння.
Зыходзячы з сэнсу
і зместу інструкцыі, можна зрабіць вывад а б тым, што паборы за стварэнне новых
працоўных месцаў былі незаконнымі, а чыноўнікі асабіста маглі вырашаць, колькі
грошай павінна паступіць на разліковы рахунак гарвыканкама і колькі ім у
кішэню.
Які ж сацыяльны і
эканамічны ўрон быў нанесены такім “упарадкаваннем”?
Па-першае, не
атрымалася істотна знізіць узровень незанятасці працаздольнага насельніцтва
рэгіёна.
Па-другое, пры
вытворчасці будаўнічай прадукцыі (выкананні будаўнічых работ) ускосна, ці
непасрэдна прымаюць удзел амаль усе галіны эканомікі краіны, якія забяспечваюць
будаўніцтва будаўнічымі машынамі, цэментам, металам і металаканструкцыямі, лесаматэрыяламі,
сродкамі транспарту, палівам, энергетычнымі рэсурсамі і г.д. Будаўніцтва, як
правіла, у выніку паглынае больш за 20% металапракату, каля 50% прадукцыі
прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, 40% піламатэрыялаў і больш за 10%
машынабудавання.
Па-трэцяе, пасля
ўводу аб’ектаў вытворчага прызначэння у эксплуатацыю на аснове недзяржаўных
інвестыцый адразу ж атрымалася б працаўладкаваць шмат беспрацоўных. Апроч
гэтага, была б выяўлена падаткаабкладаемая база (падаткі на даданую вартасць, на
прыбытак арганізацыі і на маёмасць).
Па-чацвёртае, уласныя
інвестыцыі суб’ектаў гаспадарання, якія б дазвалялі развіваць эканоміку
будаўнічай галіны на аснове недзяржаўных інвестыцый, былі значна зменшаны. У
структуры жыллёвага будаўніцтва доля прыватнай уласнасці на аснове недзяржаўных
інвестыцый таксама значна паменшылася.
Чыноўнікі дзеля захавання
сваёй улады надумалі атрымаць яшчэ адну, на іх погляд, лёгкую перамогу “дабра
над злом” – прымусіць беспрацоўных грамадзян працаваць з дапамогай дубінак. Але
дзе знайсці зараз працоўныя месцы? І які ўплыў можа аказаць на стварэнне новых працоўных
месцаў арганізаванае на Дзень Волі публічна-паказальнае лупцаванне беспрацоўных
дубінкамі, акрамя, канешне, месцаў для тых, хто лупцаваў?
Вектар развіцця
эканомікі дзяржавы павінен быць накіраваны ў першую чаргу на забеспячэнне
значнага павышэння ўзроўню жыцця грамадзян і на скарачэнне разрыву дабрабыту
паміж простым народам і дзяржаўнымі служачымі.
Гэтых мэтаў можна
дасягнуць толькі шляхам пабудовы рынкавай эканомікі, якая дынамічна
развіваецца, са стабільным і зразумелым заканадаўствам, з больш нізкай
залежнасцю ад сусветнай кан’юнктуры коштаў на энерганосьбіты, аптымальным
удзелам дзяржавы ў гаспадарчай дзейнасці пры ўзмацненні яе ролі як гаранта
бяспекі, а таксама ў забеспячэнні эканамічнай свабоды , фінансавай стабільнасці
і празрыстасці арганізацый усіх формаў уласнасці, сацыяльных стандартаў і
эфектыўнай інфраструктуры.
Што трэба зрабіць
у першую чаргу, каб знізіць рост сацыяльнага напружання насельніцтва? Трэба
неадкладна забяспечыць жорсткі і пастаянны кантроль за выкананнем заканадаўства
мясцовымі уладамі. Карумпаваныя чыноўнікі павінны быць у самы кароткі час звольнены
з пасад і прыцягнуты да адказнасці. Трэба таксама неадкладна правесці радыкальнае
скарачэнне дзяржаўных служачых.
Фёдар Петрусевіч, БХД, Берасце, прамоўца падчас
парламенцкіх кампаній 2012 і 2016 гадоў