Пасля першамайскай акцыі знік Павел Севярынец
Пасля
першамайскай акцыі дэманстрацыі ў Менску знік сустаршыня Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які стаў фактычна адным з яе лідарам. Пра
гэта паведаміла яго маці Таццяна Севярынец.
Накіроўваючыся на
акцыю, палітык забыў дома тэлефон, таму звязацца з ім немагчыма.
Жонка Мікалая
Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што развіталася з ім каля станцыі метро “Кастрычніцкая”.
Зараз Павел Севярынец ужо некалькі гадзін мусіў бы быць дома, але дагэтуль яго
месцазнаходжанне невядомае.