Павел Севярынец на Акрэсціна, заўтра – суд
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел
Севярынец, які знік пасля першамайскай акцыі ў Менску, знайшоўся ў ізалятары
часовага ўтрымання ў завулку Акрэсціна.
2 траўня яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна
Менска. Час пачатку паседжання пакуль невядомы.
“Павел Севярынецна Акрэсціна. Суд заўтра ў Цэнтральным”, – паведаміла жонка палітыка Вольга
Севярынец.