Заява БХД: Спыненне рэпрэсій - перадумова паглыблення міжнародных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

11.05.2017, 09:25  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Заява БХД: Спыненне рэпрэсій - перадумова паглыблення міжнародных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца пад арыштам па адміністратыўных прысудах. Арышты людзей за ўдзел у мірных акцыях пратэсту з’яўляюцца найгрубейшым парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

 

У Беларусі сёння людзі не арыштоўваюцца, фактычна адбываюцца выкраданні на вуліцах людзьмі ў цывільным. У затрыманых адбіраюць усялякія магчымасці кантакту з вонкавым светам. Адсутнасць магчымасці звязацца з адвакатам, правядзенне судоў у зачыненым фармаце незаконныя.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя настойвае, што безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне палітычных рэпрэсій з’яўляецца перадумовай для паглыблення ўсякіх міжнародных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.

"Сёння палітычных актывістаў часта асуджаюць на кароткія тэрміны ў 10-15 сутак, але ў вязніцах для палітвязняў наўмысна ствараюцца ўмовы, якія з’яўляюцца катаваннямі. Штучная перанаселенасць камер, дзе ўтрымліваюцца палітвязні, антысанітарныя ўмовы, стварэнне наўпроставых пагроз для здароўя, размяшчэнне разам з асацыяльнымі грамадзянамі, схільнымі да агрэсіўных паводзінаў, можа наўпрост пагражаць жыццю палітзняволеных. У падобных умовах ужо ў чарговы раз адбывае пакаранне Павел Севярынец і іншыя палітзняволеныя. БХД разам з Еўрапейскай народнай партыяй будзе патрабаваць неадкладнага спынення рэпрэсій. Без гэтага немагчымы працяг добразычлівых стасункаў з дэмакратычнымі краінамі свету, на які спадзяюцца беларускія ўлады”, - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме