МХД Магілёва змагаюцца за чысціню Палыковіцкай крыніцы

16 мая 2017 09:31  |  Грамадства

МХД Магілёва змагаюцца за чысціню Палыковіцкай крыніцы

 

Маладыя
хрысціянскія дэмакраты змагаюцца за чысціню Палыковіцкай крыніцы за сем
кіламетраў ад Магілёва. У свой час жыхары катэджаў без праектаў, дазволаў і
ўзгадненняў падвялі каналізацыю да сваіх асабнякоў, але не давялі справу да
канца, з-за чаго сцёкі трапляюць у навакольнае асяроддзе, праходзячы ў
непасрэднай блізкасці ад крыніцы, забруджваецца глеба, падземныя воды.

«Больш за сем
гадоў Палыковіцкая крыніца, якая з’яўляецца не толькі гістарычным помнікам, але
і крыніцай, як лічаць жыхары горада, чыстай вады, забруджваецца, але ніякіх
дзеянняў па прадухіленні далейшага забруджвання з боку ўлады не было», –
адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Каб супрацьстаяць
забруджванню і дамагчыся пачатку рэальных дзеянняў уладаў па рашэнні праблемы,
сіламі моладзі была распачатая кампанія “За ўтульны горад”. Ужо
распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўніцтва вобласці і горада.
Плануецца і запіс на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў, а 20 мая пройдзе акцыя
“Зробім самі”, падчас якой будзе арганізавана ўборка смецця ля
Палыковіцкай крыніцы.

Болей навін