Удзельнікі Клуба жаночага лідарства падтрымалі палітвязняў (фота)

21 мая 2017 17:25  |  Палітыка

Удзельнікі Клуба жаночага лідарства падтрымалі палітвязняў (фота)

20 траўня
адбылося чарговае паседжанне міжпартыйнага клуба жаночага лідарства Віцебшчыны
на чале з каардынатарам аргкамітэта БХД Таццянай Севярынец.

Пенітэнцыярная сістэма
Беларусі, умовы ўтрымання, як сябе паводзіць, калі затрымалі – пра гэта
распавёў слухачам праваабаронца ПЦ “Вясна” Леанід Свецік.

“Сярод слухачоў
былі тыя, хто на сябе адчуў, як працуе гэтая сістэма, падзяліліся досведам,
абмеркавалі праблемы. Тэма вельмі актуальная для ўсіх, гучала шмат пытанняў, на
якія слухачы атрымалі дакладныя адказы эксперта, каб дапамагаць іншым”, –
адзначыла Таццяна Севярынец.

Па заканчэнні ўдзельнікі
паседжання на знак салідарнасці з палітвязнямі Беларусі напісалі ім лісты
падтрымкі.

Болей навін