У Маладзечне стартуе кампанія за перайменаванне цэнтральнай плошчы ў гонар Генадзя Карпенкі

23.05.2017, 12:10  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Маладзечне стартуе кампанія за перайменаванне цэнтральнай плошчы ў гонар Генадзя Карпенкі

 

22 мая ў Маладзечне прайшла сустрэча сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавалькова з людзьмі, з якімі яны сядзелі ў ІЧУ Маладзечна, і з удзельнікамі маладзечанскага мітынгу недармаедаў 10 сакавіка.

Усе ўдзельнікі пагадзіліся распачаць кампанію за перайменаванне цэнтральнай плошчы горада ў гонар былога кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенкі, за названнепабудаванага пры ім стадыёна ў яго гонар, а таксама за ўсталяванне на цэнтральнай плошчы замест помніка Леніну помніка Карпенку.

«Гэтая кампанія закліканая аб'яднаць усіх маладзечанцаў. Гэта не проста ўшнаваннепамяці пра чалавека, але і замацаванне стандартаў стаўлення да людзей, якія паказалі прыклад працы на чале горада, якім павінны кіравацца ўсе дзеючыя і будучыя кіраўнікі гарадоў. Вельмі важна, каб на цэнтральных плошчах нашых гарадоў помнікі катам беларускага народа змяніліся помнікамі героям Беларусі», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме