Віталь Рымашэўскі: Улады фактычна выгналі з краіны аднаго з лепшых каталіцкіх святароў

28 мая 2017 15:44  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: Улады фактычна выгналі з краіны аднаго з лепшых каталіцкіх святароў

 

Сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў той факт,
што ўлады Беларусі адмовілі ў наданні беларускага грамадзянства каталіцкаму
святару з Гомеля Славаміру Ласкоўскаму, які пасля 28 гадоў служэння пакінуў краіну і вярнуўся на Радзіму ў Польшчу, хаця 5
гадоў таму падаваў прашэнне аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

 

“Чаму ў Беларусі
даюць грамадзянства Бакіeву і адмаўляюць таму, хто аддаў служэнню Богу і
беларусам 28 год?!! Улады фактычна выгналі з краіны аднаго з лепшых каталіцкіх
святароў. Сваім служэннем а. Славамір дапамагаў людзям і спрашчаў працу
дзяржаве, якая не можа належным чынам выконваць свае сацыяльныя абавязкі. Ён дапамагаў
абяздоленым, жабракам, дзецям- інвалідам… Чаму яму адмовілі ў грамадзянстве?
Дзе логіка? Гэта не логіка – гэта дух. Дух пагарды да простых людзей, дух маны і
крывадушша, якім жыве беларуская ўлада, – ён ненавідзіць, не выносіць такіх як
а. Славамір. Бо айцец з любоўю служыў і ўздымаў тых, каго беларускія улады імкнуцца
знішчыць, зняважыць, альбо проста праігнараваць – наркаманам , алкаголікам,
бамжам, дзецям-інвалідам. За што выгналі? Ды проста за тое, што ён сваім
служэннем быў маўклівым дакорам тым, якія таксама пастаўленыя служыць народу,
але замест гэтага – зневажаюць і рабуюць”, – адзначыў сустаршыня БХД.

Віталь Рымашэўскі
таксама выказаў падзяку айцу Славаміру за “працу дзеля Госпада ў Гомелі”,
папрасіў прабачэння, што “беларусы пакуль няздольныя прыняць і абараніць”, і
пажадаў яму Божых дабраславенняў Вам ва ўсім.

Болей навін