Пачаўся збор сродкаў на выданне раману Севярынца “Беларусалім”

31.05.2017, 13:08  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Пачаўся збор сродкаў на выданне раману Севярынца “Беларусалім”

 

На краўдфандынгавай платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданне першай кнігі раману Паўла Севярынца "Беларусалім". Меркаваны наклад кнігі - 1000 асобнікаў. Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку 2017 года.

Першая кнігараману аб’ёмам 450 старонак называецца "Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

Павел Севярынец пісаў "Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ "Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне.

Тыя, хто падтрымаюць выданне, могуць разлічваць не толькі на кнігу. Сярод прызоў для спонсараў - экскурсія па менскіх мясцінах раману, асабістая сустрэча з Паўлам Севярынцам за кубачкам кавы і нават правы на экранізацыю "Беларусаліма".

Азнаёміцца з праектам і падтрымаць выданне раману можна тут: https://www.talaka.by/projects/2040/overview.

Навіны па тэме