У Маладзечне ўчастковы спрабуе застрашыць актывіста БХД

02.06.2017, 22:58  |  Навіны » Палітыка

 

Маладзечанскаму актывісту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раману Ганчарову тэлефанаваў участковы інспектар Жмыхаў, маўляў, каб паразмаўляць наконт анархісцкага сайту "Рэвалюцыйнае дзеянне”.

"Хацеў узяць тлумачэнні наконт таго, што я нібыта выклаў на яго нейкую інфармацыю. Абвінавачваў, што я хачу зрабіць пераварот. Я не ведаю, што я мог выкласці, што так зацікавіла міліцыю. Але я лічу, што гэта яны шукаюць повад каб запалохаць”, - адзначыў актывіст, дадаўшы, што рэвалюцыя перш за ўсе павінна адбыцца ў свядомасці людзей.

Нельга выключаць, што застрашванне можа быць звязаным з кампаніяй па ўшанаванні памяці беларускага апазіцыйнага палітыка, кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенкі, які раптоўна памёр у 1999 годзе.

Навіны па тэме