У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах (фота)

06.06.2017, 09:44  |  Навіны » Грамадства

У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах (фота)У Маладзечне сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Маладыя хрысціянскія дэмакраты збіраюць подпісы за беларускую мову - за тое, каб у заяву пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць выбар мовы навучання, а таксама за стварэнне і наяўнасць ў кожным садку і школе беларускамоўных груп і класаў.

"Людзі вельмі добра рэагуюць, адгукаюцца, актыўна ставяць подпісы”, - адзначыў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.

Ён нагадаў, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская. У адпаведнасці з артыкулам 50 Канстытуцыі дзяржава гарантуе выбар мовы выхавання і навучання, а згодна з артыкулам 90 Кодэкса "Аб адукацыі" дзяржава павінна ствараць умовы для рэалізацыі гэтага права, у тым ліку забяспечваць развіццё сетак устаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.

"Аднак на практыцы гэта канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі груба парушаецца. Гэта відавочна па вельмі малой колькасці беларускамоўных груп у дзіцячых садках і школах. У 2009 годзе ЮНЭСКА унесла беларускую мову ў спіс моў, якім пагражае знікненне”, - падкрэсліў Раман Ганчароў.

Навіны па тэме