У Менску абмеркавалі нідэрландскі досвед сельскай гаспадаркі для Беларусі (фота)

19 чэрвеня 2017 12:28  |  Галоўныя навіны

У Менску абмеркавалі нідэрландскі досвед сельскай гаспадаркі для Беларусі (фота)

У Менску прайшоў круглы
стол на тэму «Эфектыўная сельская гаспадарка ў сучасным свеце. Досвед
Нідэрландаў для Беларусі», арганізаваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку
для Беларусі і Усходняй Еўропы/IDSM-BEE.

Асноўным
дакладчыкам на мерапрыемстве быў прэзідэнт Галандскай асацыяцыі вытворцаў
цыбулі, член праўлення Yara International Гійсбрэхт Гюнтэр. Таксама у круглым
стале ўдзельнічалі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі,
кіраўніц Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ганна Канапацкая, часовы павераны ў
справах Нідэрландаў у Беларусі Паўл ван Ооствейн, Старшыня Рады
«Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін, дырэктар
міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне» Мікалай Матрунчык, старшыня
праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання фермераў Канстанцін Ярмоленка і
іншыя.

Падчас мерапрыемства
быў прэзентаваны даклад аб сістэме сельскай гаспадаркі Нідэрландаў, аб
узаемадзеянні фермераў і дзяржавы, а таксама было абмеркавана тое, як галандскі
досвед можа ўжыць у дачыненні да Беларусі. Запланаваны далейшы шэраг сустрэч.
Ганна Канапацкая пагадзілася лабіяваць прапановы беларускіх фермераў перад уладамі
Беларусі.

“Сітуацыя, калі
беларуская эканоміка знаходзіцца ў глыбокім эканамічны крызісе, дае надзею, што
рэформы ў краіне ўсё-такі будуць праведзеныя. Звычайна рэформы тармозяць
чыноўнікі, якія далёкія ад бізнэсу. І актыўны ўдзел вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыі, незалежных фермераў, уладальнікаў прыватных
гаспадарак мусіць быць скіраваны на рэфармаванне беларускага заканадаўства
дзеля росквіту нацыянальнай сельскай гаспадаркі. Мы мусім кіравацца еўрапейскім
досведам і арыентацыяй на беларускіх вытворцаў і спажыўцоў сельскагаспадарчай
прадукцыі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

“Рэформы
магчымыя, калі ёсць кансэнсус сярод зацікаўленых бакоў: і фермераў, і
чынавенства, і заканадаўчай улады. Неабходна рухацца ў гэтым кірунку, бо
праблема неэфектыўнай эканомікі закранае ўсіх незалежна ад палітычных поглядаў”,
– заявіла Вольга Кавалькова.

Болей навін