Супраць зносу сядзібнай забудовы: жыхары вуліцы Дворышчы ідуць у Менгарвыканкам

23.06.2017, 15:51  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Супраць зносу сядзібнай забудовы: жыхары вуліцы Дворышчы ідуць у Менгарвыканкам

 

У Ленінскім і Заводскім раёнах Менска на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект дэталёвага планавання тэрыторыі, якая ўваходзіць у абодва раёны і знаходзіцца ў межах вул. Малініна - вул. Крупскай - вул. Ташкенцкая - вул. Галадзеда - паўднёвая і паўднёва-заходняя мяжа ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 130 ЛР.

Паводле яго, у прыватнасці, плануецца размяшчэнне спартыўна-рэкрэацыйнага цэнтра на месцы знасімай існуючай сядзібнай забудовы, размешчанай па вуліцы Дворышчы.

Разам з тым жыхары вуліцы выступаюць супраць зносу іх дамаў. Пад адпаведным зваротам падпісаліся практычна ўсе жыхары Дворышчы.

У сувязі з тым, што 27 чэрвеня сканчаецца час, адведзены на грамадскае абмеркаванне, яны збіраюцца ісці на прыём да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца, каб перадаць яму калектыўны зварот і выказаць свой пратэст супраць зносу. Арганізаваў сустрэчу жыхар вуліцы, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Папраўка.

Удзел у сустрэчы з кіраўніком горада, якая адбудзецца а 12:00 26 чэрвеня, плануюць узяць дзясяткі жыхароў вуліцы Дворышчы. Запрашаем журналістаў.

Навіны па тэме