Паўлу Севярынцу пагражае арышт маёмасці за штрафы

28 чэрвеня 2017 11:31  |  Галоўныя навіны

Паўлу Севярынцу пагражае арышт маёмасці за штрафы

 

Судовыя выканаўцы
папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, што
днямі пачнуць “апісваць і арыштоўваць ягоную маёмасць”, калі ён не
сплоціць штрафы, прызначаныя за ўдзел у мірных акцыях 17 лютага і 31 сакавіка.

– Помсцяць за
вясновыя акцыі, – упэўнены Севярынец. – Насамрэч, у мяне асабіста няма
магчымасці выплочваць гэтыя абсурдныя штрафы, як няма ў нашай сям’і асаблівай
маёмасці – хіба пральная машына і лядоўня ў здымнай аднапакаёўцы, ды і ўсё. Напэўна,
адключаць тэлефон ці зробяць невыязным. Магчымасці салідарнасці не бязмежныя –
за апошні год такіх штрафаў было паўтара дзясяткі. Калі выканаўцы пагодзяцца на
растэрміноўку – з дапамогай сябраў адаб’емся. Калі не – значыць, загад душыць
“жэстачайша”.

– Але
паказальна, – кажа сустаршыня БХД, – што робяць гэта напярэдадні 3 ліпеня і
сесіі ПА АБСЕ ў Менску.

Болей навін