Павел Севярынец: мы патрабуем вызвалення васьмі палітвязняў

07.07.2017, 11:15  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец: мы патрабуем вызвалення васьмі палітвязняў

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе БХД дыскусію вакол рэзалюцыі па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ на сесіі ў Менску.

"Па-першае, сама сесія ПА АБСЕ ў Менску, дзе выступае з прамовай самазваны "прэзідэнт” РБ і кіраўнік прызначанага, а не выбранага "парламенту” – гэта ганьба для еўрапейскай дэмакратыі. Па-другое, адмова еўрапейскіх парламентароў галасаваць за рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў – гэта фактычная адмова ад прынцыпаў і каштоўнасцяў. У Беларусі зараз восем палітычных вязняў, якія знаходзяцца за кратамі па сфабрыкаваных крымінальных справах: Міхаіл Жамчужны, Зміцер Паліенка, Аляксей Мілюкоў, Ірына Моцная, Ілля Валовік, Тарас Аватараў, Зміцер Цехановіч, Алесь Юркойць. Мы заклікаем да салідарнасці з імі тых заходніх палітыкаў, для якіх свабода, дэмакратыя і беларуская незалежнасць – не пусты гук”, - адзначыў ён.

"Мы патрабуем вызвалення васьмі палітычных вязняў і просім беларусаў далучацца да кампаніі салідарнасці”, - заявіў Павел Севярынец.

Навіны па тэме