БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны

07 жніўня 2017 09:00  |  Галоўныя навіны

БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны

 

Імпрэза “Творцы БХД”, прысвечаная 500-годдзю Бібліі Скарыны і
100-годдзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, арганізаваная Культурніцкай
камісіяй БХД, прайшла 6 жніўня ў Менску.

 

Удзельнікі імпрэзы чыталі прадмову Францішка Скарыны да Бібліі, вершы
легендарных ксяндзоў-хадэкаў Канстанціна Стэповіча, Аляксандра Астрамовіча,
Язэпа Германовіча.

 

Затым выступілі сучасныя дзеячы хрысціянскай дэмакратыі – пісьменнікі
Аляксей Шэін, Зміцер Дашкевіч, Анатоль Астапенка, Павел Севярынец, багаслоў
Георгій Салаўёў, кінарэжысёр Аляксей Туровіч, мастачка Наталля Бордак, якія
распавядалі пра сваю творчасць альбо зачытвалі урыўкі са сваіх кнігаў.

 

Частку тэкстаў на вечарыне чытала адмыслова запрошаная народная артыстка
Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

 

– Столькі творцаў, колькі сёння ёсць у БХД, няма ні ў якой іншай беларускай
партыі – сказаў, выступаючы, пісьменнік і выкладчык Анатоль Астапенка, які 7
жніўня адзначае сваё 70-годдзе.

 

Напрыканцы прайшла прэзентацыя кнігаў сябраў БХД і каляровых буклетаў,
прысвечаных 100-годдзю партыі.

 

Завершылася імпрэза пачастункам з гарбатай і тварожным пірагом.

 

БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны
БХД адзначыла 500-годдзе Бібліі Скарыны

Болей навін