Генпракуратура прыняла да разгляду зварот лідараў БХД

15 жніўня 2017 15:11  |  Галоўныя навіны

Генпракуратура прыняла да разгляду зварот лідараў БХД

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў з Генеральнай пракуратуры ліст, у якім паведамляецца, што ведамства прыняла да разгляду зварот Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Дзяніса Садоўскага ў дачыненні да фільма “Обратная сторона милосердия брата Луиджи”, паказанага па БТ-4 ў ліпені гэтага года.

 

Нагадаем, кіраўнікі БХД звярнуліся ў пракуратуру, бо амаль 19-хвілінны сюжэт на БТ утрымліваў відавочныя паклёпы на адрас Аляксея Шчадрова і сябраў БХД, якія дапамагаюць прытулку для бяздомных.

 

– Мы штотыдня фіксуем новыя і новыя паклёпніцкія матэрыялы пра БХД – паведаміў прэс-службе партыі Павел Севярынец, – Відавочна, пасля пратэстнай вясны супраць нас развязаная поўнамаштабная прапагандысцкая кампанія. Рэжым відавочна баіцца росту ўплыву хрысціянскіх дэмакратаў у беларускім грамадстве.

 

 

Болей навін