Запіс размовы Севярынца з Дашкевічам перадаў на БТ “ананімны крыніца”

12 верасня 2017 09:23  |  Галоўныя навіны

Запіс размовы Севярынца з Дашкевічам перадаў на БТ "ананімны крыніца"

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў ліст з Першамайскага РУУС Менску з вынікам міліцэйскай праверкі па факце выкарыстання незаконнага запісу ягонай тэлефоннай размовы на БТ увесну гэтага года, падчас абароны Курапатаў. 

З атрыманых тлумачэнняў прадстаўніка БТ, паводле міліцыі Першамайскага РУУС, вынікае, што запіс ім прадаставіў “ананімны крыніца” (так у тэксце), а самі яны зусім ня мелі на мэце “парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян”.
Такім чынам, падсумоўвае намеснік начальніка упраўлення А. В. Парашчук, прыкмет складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падрыхтавалі тэлевізійны фільм з выкарыстаннем запісу тэлефоннай размовы, не маецца.
-Фокус-покус, глядзіце: ваш тэлефон незаконна праслухалі, запіс ананімна перадалі на БТ і выкарысталі ў паклёпніцкім фільме, але ніякага парушэння закону няма! — каментуе вынікі “праверкі” Павел Севярынец. –  Сорамна за людзей у пагонах. Дарагія мае, дзе ж ваша юрыдычная адукацыя? Гэта ж не гульня ў напарсткі, а падсудная справа. Калі ж усё законна, давайце разам, усёй краінай паслухаем, пра што там Лукашэнка з Вакульчыкам праз тэлефон гавораць. Можа, якраз і ўстановім тады, хто такі “ананімны крыніца”?
Запіс размовы Севярынца з Дашкевічам перадаў на БТ "ананімны крыніца"

Болей навін