Севярынец: якое гэта Мінабароны, калі беларусаў забіваюць у сваім войску!?

09.10.2017, 10:00  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынец: якое гэта Мінабароны, калі беларусаў забіваюць у сваім войску!?

 

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец патрабуе ад Міністэрства абароны і Генеральнай пракуратуры РБ выявіць і пакараць тых, хто здзейсніў зверскае забойства жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў Пячах пад Барысавым.

- Сітуацыя відавочная і страшная, - сказаў прэс-службе БХД Павел Севярынец. - У маладога жаўнера, Аляксандра Коржыча, паводле шматлікіх сведчанняў, вымагалі грошы проста за тое, каб яго ня білі. Урэшце, па-зверску забілі і інсцэнавалі суіцыд. Міністэрства абароны, якое пару тыдняў таму на вучэннях "Захад-2017" пахвалялася перад усім светам "баегатоўнасцю"  - пакрывае дзікую "дзедаўшчыну" і адмаўляецца расследваць відавочнае забойства. У СМІ ўжо трапілі сведчанні пра разгул нестатутных адносінаў у Печах, здымкі з гематомамі на галаве і целе Аляксандра - а прадстаўнікі міністэрства ўпарта паўтараюць пра суіцыд. Што гэта за "абарона" такая, калі беларусаў забіваюць у быццам бы беларускім войску?! 
Мы патрабуем ад Мінабароны і Генеральнай пракуратуры поўнага і адкрытага расследвання, - заявіў Павел Севярынец. - Калі інфармацыя пра "дзедаўшчыну" і забойства Аляксандра пацьвердзіцца, мы будзем настойваць на расфармаванні адпаведных вайсковых частак і адстаўцы міністра. 

Паводле паведамленняў незалежных СМІ, апублікаваных 8 кастрычніка, у распараджэнні журналістаў маюцца шматлікія доказы забойства Аляксандра Коржыча ў выніку нестатутных адносінаў у беларускім войску.

Навіны па тэме