Пікет расейскага НОДу ў Мінску: МУС умыла рукі

09.10.2017, 17:02  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Віцебшчыне Таццяна Севярынец атрымала адказ на свой электронны зварот у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адносна арганізаванага расейскай арганізацыяй НОД аўтамабільнага пікету ў Менску ў верасні.

У сваім звароце Таццяна Севярынец запытвалася, на якой падставе калона расейскіх машын з агітацыяй за Пуціна ехала па самым цэнтры сталіцы Беларусі, хто даў дазвол на гэту акцыю і як гэта ўлады патлумачаць беларусам.

Адказ прыйшоў з ГУУС Менгарвыканкаму. Паводле яго, зварот перанакіраваны ў Менгарвыканкам. Адтуль адказ таксама не прымусіў сябе доўга чакаць – зварот адносна несанкцыянаванага пікету зноў перанакіравалі, на гэты раз у Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму.

 

“Мой запыт проста шпурляюць па ведамствах”, - адзначыла Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме