Віталь Рымашэўскі аб вызваленні Аляксея Мілюкова: Будзем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў

23 кастрычніка 2017 11:43  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі аб вызваленні Аляксея Мілюкова: Будзем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя вітае вызваленне палітвязня Аляксея Мілюкова. Аляксей выйшаў на волю ў пятніцу 21 кастрычніка, адбыўшы тры гады ў зняволенні.

Вызваленне Аляксея Мілюкова пракаментаваў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

 

“Мы вельмі рады, што на аднаго палітвязня ў Беларусі стала менш. У Аляксея ў калоніі былі спагнанні, якія маглі паслужыць падставай для адміністрацыі калоніі падоўжыць яму тэрмін зняволення. Добра, што гэтага не адбылося. Мы ўдзячныя таксама нашым міжнародным партнёрам, якія выступалі ў падтрымку і за салідарнасць з Аляксеем Мілюковым. Падчас візіту ў Беларусь 2016 годзе прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль, генеральны сакратар Антоніё Лопес агучвалі патрабаванні да беларускіх уладаў вызваліць Аляксея. У верасні 2017 года палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць яго і іншых палітычных зняволеных. Будзем працягваць змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў і ўсіх несправядліва асуджаных у нашай краіне”.

Болей навін