У Менску адзначаць 100-годдзе легендарнай “Крыніцы”

31 кастрычніка 2017 09:26  |  Грамадства

У Менску адзначаць 100-годдзе легендарнай “Крыніцы”

 

У сераду 1 лістапада ў Менску пройдзе адзначэнне 100-годдзя з дня выхаду першага нумару легендарнай беларускай газеты “Крыніца”.

“Крыніца”, заснаваная ў 1917-м як партыйнае выданне хрысціянскіх дэмакратаў, з цягам часу ператварылася ў масавае агульнабеларускае медыя, і выходзіла ў Вільні аж да 1940 года. “Крыніцу” пераследвалі польскія санацыйныя ўлады і замоўчвалі савецкія: для іх гэта была “буржуазная нацыяналістычная прэса”. Газету рэдагавалі Адам Станкевіч, Браніслаў Туронак, Павел Каруза, дзед Зянона Ян Пазьняк. 

Сучасныя хадэкі з БХД разам з інфармацыйным парталам Krynica.info вырашылі адзначыць юбілей газеты-эпохі вырабам факсіміле “Крыніцы”. Першы том будзе прэзентаваны ў Менску 1 лістапада а 18.00 у гатэлі “Манастырскі” (Кірыла і Мяфодзія, 6), заля “Бернардын”. Таксама ў праграме святкаванняў – дабрачынны аўкцыён у падтрымку Krynica.info і канцэрт.

 

Уваход вольны. Запрашаюцца ахвотныя і журналісты.

Болей навін